Прызавы фонд

  • Трохдзённы фотатур на глушцовае такавішча плюс фотасафары па прыродным комплексе «Чырвоны бор» (http://krasniybor.by/#start). Сумесна з паляўнічай гаспадаркай «Чырвоны бор». Пражыванне і харчаванне ў гасцініцы «Ізубрыца».
  • Двухдзённы фотатур на цецеруковае такавішча ў Бярэзінскім біясферным запаведніку (http://www.berezinsky.by/ru/). Сумесна з адміністрацыяй запаведніка. Пражыванне і харчаванне ў гасцініцы «Дамжарыцы».
  • Двухдзённы фотатур падчас гону ласей у суправаджэнні спрактыкаванага паляўніцтвазнаўцы Алега Селяха па Віцебскім паазер’і. Пражыванне і харчаванне ў сельскай сядзібе «Забярэжжа».
  • Двухдзённы фотатур са здымкай пералётных птушак у пойме Прыпяці ў нацыянальным парку «Прыпяцкі» (http://www.npp.by/). Сумесна з адміністрацыяй нацыянальнага парку. Пражыванне і харчаванне ў гасцініцы «Над Прыпяццю».
  • Трохдзённы тур па нацыянальным парку «Нарачанскі»(http://narochpark.by/). Сумесна с турысцка-этнаграфічным комплексам «Наносы-Наваселле» (http://nanosu.by/). Пражыванне і харчаванне ў мяшчанскім доме турысцка-этнаграфічнага комплексу.
  • Двухдзённы фотатур па заказніку «Выганашчанскае» з магчымасцю сфатаграфаваць даўгахвостых няясыцей і іншых рэдкіх птушак. Сумесна з адміністрацыяй заказніка. Пражыванне і харчаванне ў сельскай сядзібе.
  • Трохдзённы фотатур падчас рову аленей па прыродным комплексе «Чырвоны бор» (http://krasniybor.by/#start). Сумесна з адміністрацыяй паляўнічай гаспадаркі «Чырвоны бор». Пражыванне і харчаванне ў гасцініцы «Ізубрыца».
  • Усім пераможцам у асобных намінацыях даецца магчымасць арганізацыі персанальных экспазіцый (да дзесяці работ) падчас фестывалю фатаграфіі дзікай прыроды, які адбудзецца ў 2017 годзе ў Мінску.