Прызавы фонд

• Трохдзённы фотатур на глушцовы ток плюс фотасафары па прыродным комплексе «Чырвоны бор» (http://krasniybor.by/#start) сумесна з паляўнічай гаспадаркай «Чырвоны бор». Пражыванне і харчаванне ў гасцініцы «Изубрица»;

• Двухдзённы фотатур на цецеруковых ток у Бярэзінскім біясферным запаведніку (http://www.berezinsky.by/ru/) сумесна з адміністрацыяй запаведніка. Пражыванне і харчаванне ў гасцініцы «Дамжэрыцы»;

• Двухдзённы фотатур падчас гону ласёў у суправаджэнні дасведчанага паляўніцтвазнаўца Алега Селях па Віцебскім Паазер'і. Пражыванне і харчаванне ў сельскай сядзібе «Забережье»;

• Двухдзённы фотатур са здымкай пералётных птушак у пойме Прыпяці ў нацыянальным парку «Прыпяцкі» (http://www.npp.by/). Сумесна з адміністрацыяй нацыянальнага парку, пражыванне і харчаванне ў гасцініцы «Над Прыпяццю»;

• Трохдзённы тур па нацыянальным парку «Нарачанскі» (http://narochpark.by/) сумесна з турысцка-этнаграфічным комплексам «Наносы-Наваселле» (http://nanosu.by/). Пражыванне і харчаванне ў мяшчанскім доме турысцка-этнаграфічнага комплексу;

• Двухдзённы фотатур па заказніку "Выганашчанскае" з магчымасцю сфатаграфаваць даўгахвостых неясытей і іншых рэдкіх птушак. Сумесна з адміністрацыяй заказніка. Пражыванне і харчаванне ў сельскай сядзібе;

• Трохдзённы фотатур падчас рову аленяў па прыродным комплексе «Чырвоны бор» (http://krasniybor.by/#start). Сумесна з адміністрацыяй паляўнічай гаспадаркі «Чырвоны бор». Пражыванне і харчаванне ў гасцініцы «Iзубрыца»;

• Для ўсіх пераможцаў у асобных намінацыях прадастаўляецца арганізацыя персанальных экспазіцый (да дзесяці работ) падчас фестывалю фатаграфіі дзікай прыроды, які адбудзецца ў 2017 годзе ў Мінску.