Намінацыя «Рэдкі від»

Намінацыя «Рэдкі від» у адкрытым нацыянальным конкурсе фатаграфіі дзікай прыроды «Залатая рысь»
 
Бадай, адной з самых цікавых і значных намінацый у адкрытым нацыянальным конкурсе фатаграфіі дзікай прыроды «Залатая рысь» з’яўляецца намінацыя «Рэдкі від». Цікавая яна таму, што рэдкія віды жывёл, вядома, не сустракаюцца паўсюдна, а значыць, трэба яшчэ пастарацца зрабіць іх фота. А значная – таму што, паглядзеўшы работы ў гэтай намінацыі, удзельнікі фотаконкурсу і людзі, якія цікавяцца дзікай прыродай, дакладна будуць ведаць, якія жывёлы належаць да рэдкага віду, і напэўна не будуць прычыняць ім шкоду.
Гэтая намінацыя была ўключана арганізатарамі ў конкурс для фотаработ, зробленых на тэрыторыі Беларусі. Як кажуць навукоўцы, да рэдкага віду належаць дзікія жывёлы, якія пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, або занесеныя ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь (у тым ліку ў дадатак да яе), або якія маюць міжнародны статус аховы, або любы іншы від, які рэдка сустракаецца ў Беларусі. Рэдкасць віду пацвярджаецца яго малой колькасцю і абмежаванай зонай распаўсюджвання і ацэньваецца на падставе дадзеных шматгадовых назіранняў. У сувязі з гэтым для пацвярджэння рэдкасці таго ці іншага віду, прадстаўленага на фатаграфіі, дасланай на конкурс, будуць прыцягвацца спецыялісты Нацыянальнай акадэміі навук.
Прымайце ўдзел у адкрытым нацыянальным конкурсе фатаграфіі дзікай прыроды «Залатая рысь»!
Прыём фотаработ працягваецца на афіцыйным сайце конкурса http://golden-lynx.biobel.by/be.