«Залатая рысь» Чаму вы не зможаце прыняць удзел у фотаконкурсе?

З 16 мая бягучага года праходзіць адкрыты нацыянальны конкурс фатаграфіі дзікай прыроды «ЗАЛАТАЯ РЫСЬ» з міжнародным удзелам. Арганізатарам конкурса выступіла Нацыянальная акадэмія навук Беларусі у асобе ДНВА «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па біярэсурсах» сумесна з Міжнародным фондам падтрымкі дзікай прыроды «Чырвоны бор» . Конкурс праводзіцца ў інтэрактыўным рэжыме праз спецыяльна створаны сайт . У раздзеле «ПРАВІЛЫ» размешчана Палажэнне, у якім прапісаны ўсе ўмовы і нормы праводзімага конкурсу, у прыватнасці п. 4 гаворыць (цытата):
 
4. Парадак удзелу ў Конкурсе і вызначэння пераможцаў:
4.1. Першы этап
4.1.1. Удзельнік рэгіструецца на Сайце, пацвярджаючы такім чынам сваю згоду з Правіламі, і загружае web-варыянты (гл. п. 7) сваіх Работ па выбраных намінацыях;
4.1.2. Загружаныя Работы праходзяць мадэрацыю (папярэдні адбор) на прадмет адпаведнасці ўмовам Конкурсу;
Не дапускаецца:
  • Загрузка ўдзельнікам Работ, аўтарам якіх ён не з’яўляецца;
  • Удзел Работ – лаўрэатаў (пераможцаў) міжнародных фотаконкурсаў;
  • Абразлівая (ненарматыўная) лексіка ў тэкставым суправаджэнні Работ;
  • Работы з выявай хатніх жывёл; 
  • Работы з выявай дзікіх жывёл, якія ўтрымліваюцца ў няволі;
  • Работы, здымка якіх праводзілася ў заапарку ці іншых падобных установах; 
  • Работы, атрыманыя ў ходзе дзеянняў, не правамерных з этычнага пункту гледжання.
4.1.3. Работы, якія не адпавядаюць тэматыцы конкурсу, а таксама якасным і тэхнічным патрабаванням, выключаюцца з удзелу ў Конкурсе. (канец цытаты)
 
Такім чынам, калі вы даслалі фатаграфіі:
- ад імя юрыдычнай асобы, якая НІЯК не можа быць аўтарам фатаграфіі;
- людзей, дамоў і збудаванняў, фатаграфіі, зробленыя ў гарадскіх парках, што не з’яўляецца дзікай прыродай;
- жывёл у няволі – у заапарку, у сябе ў вальеры, у доме і г.д.;
- адну і тую ж фатаграфію некалькі разоў;
- на электронную пошту каардынатара конкурсу замест загрузкі на сайт конкурсу пасля праходжання рэгістрацыі на ім жа,
ведайце, што вы не зможаце прыняць удзел у адкрытым нацыянальным конкурсе фатаграфіі дзікай прыроды «ЗАЛАТАЯ РЫСЬ» з міжнародным удзелам па прычыне неадпаведнасці вашых работ патрабаванням конкурсу.
 
Яшчэ раз азнаёміцца з Правіламі правядзення конкурсу можна тут.
         Прыём работ працягваецца да 30 верасня!