16 мая стартаваў Адкрыты нацыянальны конкурс фатаграфіі дзікай прыроды «Залатая рысь» з міжнародным удзелам.

    16 мая стартаваў Адкрыты нацыянальны конкурс фатаграфіі дзікай прыроды «Залатая рысь» з міжнародным удзелам. Кожная фотаработа, дасланая на конкурс, праходзіць абавязковую мадэрацыю і только пасля гэтага прымаецца да ўдзелу ў конкурсе. У выніку за час правядзення конкурсу на яго афіцыйным сайце  размешчана каля тысячы фатаграфій, якія адпавядаюць тэматыцы і Правілам конкурсу. Аматары і знатакі дзікай прыроды даслалі работы, зробленыя ў Беларусі і іншых краінах – Расіі, Украіне, Казахстане, Грузіі, Туркменістане, Чарнагорыі, Іспаніі, Ізраілі, Партугаліі, Малайзіі, Судане. Нават халодная Антарктыда не засталася па-за ўвагай! 
   Арганізатары конкурсу дзякуюць усім удзельнікам, якія даслалі фотаработы, і нагадваюць, што да канца прыёму работ засталося менш за месяц – ён закончыцца 30 верасня. Пасля 30 верасня, згодна з Правіламі конкурсу, дасланыя работы, якія прайшлі мадэрацыю і былі размешчаны, будуць ацэньвацца членамі Малога журы. Пасля гэтага пачне сваю працу Вялікае журы конкурсу.
У вас яшчэ ёсць шанец прыняць удзел у конкурсе і пазмагацца за прызы!