30 верасня закончаны прыём работ у Адкрыты нацыянальны конкурс фатаграфіі дзікай прыроды «Залатая рысь» з міжнародным удзелам

Адкрыты нацыянальны конкурс фатаграфіі дзікай прыроды «Залатая рысь» з міжнародным удзелам праводзіцца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі у асобе ДНВА «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па біярэсурсах» сумесна з Міжнародным фондам падтрымкі дзікай прыроды «Чырвоны бор» З 16 мая па 30 верасня прайшоў першы этап конкурсу – прыём работ. Згодна з правіламі кожная работа да моманту яе размяшчэння на афіцыйным сайце конкурсу прайшла абавязковую мадэрацыю (папярэдні адбор).

Пасля заканчэння першага этапу ў конкурсе прымае ўдзел больш за 3300 работ, зробленых у 14 краінах свету. Самая вялікая колькасць фатаграфій зроблена на тэрыторыі Беларусі і Расіі. Аўтары даслалі таксама работы, зробленыя ва Украіне, Таджыкістане, Узбекістане, Туркменістане, на Багамах, у Казахстане, Ізраілі, Паўднёвай Карэі, Італіі, ЗША.

Найбольшай папулярнасцю ва ўдзельнікаў конкурсу карысталася намінацыя «Пейзаж», шмат работ таксама даслана ў намінацыі «Макрасвет», «Птушкі», «Дзікарослыя расліны», «Дзікія жывёлы». Усе работы, якія прымаюць удзел у конкурсе, размешчаны на яго афіцыйным сайце ў раздзеле «Галерэя».

У цяперашні час ідзе другі этап конкурсу, у якім усе работы ацэньвае Малое журы. Пасля адбору членамі Малога журы дзесяці лепшых фатаграфій у кожнай з намінацый сваю працу пачне Вялікае журы конкурсу, якое і вызначыць пераможцаў.

Сачыце за навінамі Адкрытага нацыянальнага конкурсу фатаграфіі дзікай прыроды «Залатая рысь» з міжнародным удзелам на его афіцыйным сайце!