Другі этап Адкрытага нацыянальнага конкурсу фатаграфіі дзікай прыроды «Залатая рысь» з міжнародным удзелам

Працягваецца другі этап Адкрытага нацыянальнага конкурсу фатаграфіі дзікай прыроды «Залатая рысь» з міжнародным удзелам. На гэтым этапе ўсе работы, якія былі загружаны аўтарамі на сайт конкурсу, ацэньваюцца членамі Малога журы па бальнай сістэме. Па кожнай намінацыі Малое журы фарміруе Шорт-ліст з 10 работ, якія набралі максімальную колькасць балаў. Далей Шорт-лісты паступаюць для ацэнкі членам Вялікага журы, якія вызначаць пераможцаў.

Увага ўдзельнікам конкурсу! У самы бліжэйшы час аўтары работ, якія прайшлі ў фінал, атрымаюць пісьмо-запыт ад каардынатара конкурсу на дасыланне арыгінала фотаработ. Па дасланых арыгіналах Вялікае журы выбярэ лепшыя па папярэдняй ацэнцы фотаработы конкурсу, якія будуць дэманстравацца на адной з выставак у беларускай сталіцы на працягу некалькіх дзён! Абвяшчэнне пераможцаў конкурсу адбудзецца ў снежні бягучага года.

Сачыце за навінамі Адкрытага нацыянальнага конкурсу фатаграфіі дзікай прыроды «Залатая рысь» з міжнародным удзелам на яго афіцыйным сайце!