Адбор работ у фінал фотаконкурсу «Залатая рысь» працягваецца

Працягваецца праца Вялікага журы Адкрытага нацыянальнага конкурсу фатаграфіі дзікай прыроды «Залатая рысь» з міжнародным удзелам па адбору работ для ўдзелу ў фінале. З 3 па 5 лістапада частка работ, якія ўжо прайшлі ў фінал, была выстаўлена ў галерэі, арганізаванай падчас выставак «Беларускі дом» і «Сістэмы ацяплення і водазабеспячэння».

Экспазіцыя фотаработ у межах выставак у Палацы спорту і работа супрацоўніка НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах падчас экспазіцыі дазволіла пашырыць кругагляд людзей, якія цікавяцца дзікай прыродай у цэлым і яе фотаздымкай у прыватнасці.

Арганізатары фотаконкурсу нагадваюць пра тое, што аўтары работ, прайшоўшых ў фінал, атрымаюць ліст ад мадэратараў з запытам на аддаванне арыгіналаў работ. Пасля атрымання ўсіх арыгіналаў Вялікае журы пачне вызначэнне пераможцаў па намінацыях. Абвяшчэнне пераможцаў адбудзецца ў снежні 2016 года.

Усе самыя свежыя навіны Адкрытага нацыянальнага конкурсу фатаграфіі дзікай прыроды

«Залатая рысь» з міжнародным удзелам – на яго афіцыйным сайце !