Прыём арыгіналаў фотаработ заканчваецца 30 лістапада!

Усё бліжэй фінал Адкрытага нацыянальнага конкурсу фатаграфіі дзікай прыроды «Залатая рысь» з міжнародным удзелам, абвяшчэнне пераможцаў адбудзецца ў снежні бягучага года. Увага ўдзельнікам конкурсу! Большасць аўтараў работ, якія прайшлі ў фінал, ужо атрымалі ліст-запыт ад каардынатара конкурсу і даслалі арыгіналы фотаработ на абмеркаванне членамі Вялікага журы. У бліжэйшы час аўтары работ, арыгіналы якіх не дасланы, арымаюць ліст (магчыма, паўторны) ад каардынатара конкурсу з запытам на атрыманне арыгіналаў фота. Просьба па атрыманні пісьма адпраўляць арыгіналы фотаработ на e-mail golden-lynx@biobel.by. Пасля адпраўкі арыгіналаў 2 аўтары павінны атрымаць адказ ад каардынатара конкурсу з пацверджаннем атрымання арыгіналаў фота. Калі адказ ад каардынатара не атрыманы на працягу двух дзён, арганізатары просяць звязацца з каардынатарам па e-mail  golden-lynx@biobel.by. Прыём арыгіналаў фотаработ заканчваецца 30 лістапада! Просьба дасылаць толькі тыя арыгіналы, аўтары якіх атрымаюць ліст ад каардынатара пасля апублікавання гэтага артыкула.

Усе навіны Адкрытага нацыянальнага конкурсу фатаграфіі дзікай прыроды «Залатая рысь» з міжнародным удзелам – на яго афіцыйным сайце.